Вольга Кавалькова перадала ў Адміністрацыю Лукашэнкі зварот за выхад Беларусі з саюзу з Расеяей

30.04.2019, 17:16  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Вольга Кавалькова перадала ў Адміністрацыю Лукашэнкі зварот за выхад Беларусі з саюзу з Расеяей

 

30 красавіка сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова перадала ў Адміністрацыю прэзідэнта калектыўны зварот з патрабаваннем неадкладнай дэнансацыі дамовы аб Саюзнай дзяржаве Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і выхаду Беларусі з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы АДКБ. Калектыўны зварот падпісалі 200 грамадзян Беларусі.

«Гэтыя пагадненні супярэчаць нацыянальным інтарэсам беларускага народа і пагражаюць незалежнасці Беларусі. Уваходжанне Беларусі ў склад АДКБ разам з Расіяй нясе рэальную пагрозу ўцягвання беларускіх грамадзян у ваенныя канфлікты, а развязаная кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі вайна адкрывае шлях да анексіі Беларусі па Крымскім сцэнары», - адзначыла яна.

Копіі звароту таксама накіраваныя ў Міністэрства замежных спраў і Палату прадстаўнікоў.

Навіны па тэме