Вернікі патрабуюць ад Саўміна адмяніць пастанову №49 для ўсіх

15.06.2019, 23:36  |  Навіны, БХД

Вернікі патрабуюць ад Саўміна адмяніць пастанову №49 для ўсіх

 

11 чэрвеня ў Савет Міністраў Беларусі пададзены калектыўны зварот вернікаў усіх хрысціянскіх канфесіяў з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую пастанову Саўміна №49 (паборы з арганізатараў мерапрыемстваў).

Вернікі патрабуюць адмяніць Пастанову Савета Міністраў № 49 ад 2019/01/24 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца органамі ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства", і вырашаць пытанне аказання паслуг па ахове грамадскага парадку з арганізатарамі камерцыйных масавых мерапрыемстваў на дагаворнай аснове ў рамках дзеючага грамадзянскага заканадаўства.

-Паводле адказу Міністэрства унутраных справаў Беларусі каталіцкім біскупам, апублікаванага тры тыдні таму, паборы не крануць царкоўныя і касцёльныя масавыя мерапрыемствы, - пракаментаваў падачу калектыўнага звароту арганізатар збору подпісаў, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец. - Але вернікі, і праваслаўныя, і каталікі, і пратэстанты салідарна падтрымліваюць права іншых грамадзян Беларусі на масавыя мірныя сходы без дадатковых выплатаў дзяржаве. Бо атрымліваецца звычайны рэкет: міліцыя будзе вас ахоўваць, а вы плаціце шалёныя грошы, інакш ніякіх сходаў. Ганебную пастанову № 49 трэба адмяняць, каб яна не вісела дамоклавым мечам над усімі беларусамі.

Навіны па тэме