Павел Севярынец. Свінцовае беззаконне

18.08.2019, 16:37  |  Жывая кніга Паўла Севярынца, Палітыка, Грамадства

Павел Севярынец. Свінцовае беззаконне

 

ПадБрэстамнапалі на людзей, якіявыступаюць за чыстаепаветра для сваіх дзяцей.

Бандыт напаў на жанчыну, нанёс ёй сур'ёзную траўму і пашкодзіў машыны абаронцаў. Ён ідэнтыфікаваны. Але ён на волі, і міліцыя "не бачыцьпрычынаўзатрымлівацьяго".

Нават кіраўніцтва свінцовага заводу, праглядзеўшы відэа, афіцыйна выбачылася за яго паводзіны. Нават яны ў шоку. А органы, якія павінны ахоўваць парадак і абараняць грамадзянаў, не бачаць відавочнага крыміналу.

Бандыт, які нападае на людзей, збівае іх і пагражае ім, мусіць сядзець у турме. Любога апазіцыянера і актывіста міліцыя ды камітэтчыкі імгненна заламаюць за ўлётку ці нават пост у сацсетках. А "героя", які б'е жанчыну, пакрываюць.

Выснова відавочная: у Брэсце дзейнічае арганізаваная злачынная групоўка, мэта якой – запалохаць грамадзянаў, фізічна і псіхалагічна падавіць пратэст супраць свінцовага атручвання, і ў гэтую групоўку ўваходзяць прадстаўнікі ўлады. Інакш – як патлумачыць ашаламляльны спакой спецыяльных службаў?

Спробы падкінуць абаронцам наркотыкі ды зброю не далі эфекту. Цяпер банда перайшла да адкрытага беспакаранага гвалту.

Такую ж схему, з пастаяннымі правакацыямі і гвалтам, мы назіраем у Курапатах.

Спосаб змагання ў такім выпадку адзін: максімальны розгалас, заявы ва ўсе інстанцыі паводле закону і ўзмацненне кампаніі абароны. Банда павінна ведаць: кожны акт гвалту прывядзе да пашырэння пратэстаў.

Людзі, якія абараняюць насельніцтва 300-тысячнага гораду ад экалагічнай катастрофы - героі Беларусі, без перабольшвання. З рызыкай для свабоды і жыцця яны змагаюцца за чыстае паветра для маўклівай большасці.

Зараз - самы час далучыцца і падтрымаць абаронцаў.

Павел Севярынец

Навіны па тэме