Пад Менскам прайшла школа прамоўцаў БХД. Таццяна Канеўская: дэпутаты павінны жыць па законах, якія прымаюць (відэа)

19 жніўня 2019 11:27  |  Галоўныя навіны

Пад Менскам прайшла школа прамоўцаў БХД. Таццяна Канеўская: дэпутаты павінны жыць па законах, якія прымаюць (відэа)

 

17-18 жніўня пад Менскам прайшла школа для будучых прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падчас парламенцкай кампаніі. Лозунгам школы стала паляпшэнне жыцця беларусаў ужо зараз, не чакаючы прыходу ўладу. Для гэтага хрысціянскія дэмакраты збіраюцца акцэнтаваць падчас кампаніі ўвагу на шэрагу важных для іх і грамадства пытаннях.

Перад прадстаўнікамі БХД з Менску ды рэгіёнаў выступілі сустаршыні Віталь Рымашэўскі ды Вольга Кавалькова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ды іншыя.

Падчас школы акцэнт быў зроблены на юрыдычных момантах кампаніі і паўнамоцтвах дэпутатаў, працы ў сацыяльных сетках, ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі ды планах Правацэнтрысцкай кааліцыі. Праведзены шэраг практычных заняткаў.

Пра задачы, якія ставіць перад сабой падчас парламенцкай кампаніі, распавяла маці чатырох дзяцей Таццяна Канеўская з Гомелю.

“Я ўжо тры гады працавала і з дэпутатамі, і з міністэрствамі, і маю пэўны досвед і ўяўленне, як гэта ўсё працуе. Мая мэта – змена заканадаўчых органаў і практык. Вельмі хацелася б, каб нашыя суды не прызначаліся, а абіраліся. Таксама я б хацела, каб нашыя дэпутаты мелі як мага менш льготаў. У маім уяўленні, чалавек, які кажа, што ён з народу і за народ, мусіць жыць па тых законах, якія ён прымае. Яны не жывуць па гэтых законах і, пэўна, не маюць уяўлення, як гэта”, – адзначыла будучая прамоўца.

Болей навін