Рэпартаж з беларускай турмы - 5 верасня

30.08.2019, 16:28  |  Навіны » Палітыка

Рэпартаж з беларускай турмы - 5 верасня

 

У чацвер 5 верасня на офісе Беларускай Асацыяцыі Журналістаў пройдзе прэзентацыя кнігі турэмных эсэ сустаршыні БХД, сябра БАЖ Паўла Севярынца "Каменнае сэрца" - пад назвай "Рэпартаж з беларускай турмы". Тэмы сустрэчы - як застацца чалавекам і журналістам у беларускай турме, па топ-5 парадаў, плюс турэмныя лайфхакі . Таксама будуць прадстаўленыя іншыя кнігі Севярынца.

Запрашаем а 18.00 па адрасе Менск, Кальварыйская 16-265 (4 паверх). Уваход вольны.

Навіны па тэме