Пятро Папраўка: Беларусі неабходныя тэрміновыя рэформы (відэа)

04 верасня 2019 10:56  |  Палітыка

Пятро Папраўка: Беларусі неабходныя тэрміновыя рэформы (відэа)

 

Беларускі хрысціянскі дэмакрат з Менску Пятро Папраўка ўдзельнічае ў парламенцкай кампаніі, каб зрабіць беларускі парламент заканадаўчай галіной, зрабіць яго сапраўдным парламентам. Паводле яго, заканадаўчая ініцыятыва мусіць належаць беларускаму народу і яго абраным прадстаўнікам.

Намеснік кіраўніка Менскай гарадской арганізацыі БХД падкрэсліў, што ў Беларусі існуе вельмі шмат праблемаў, якім патрэбнае рэфармаванне, але яны не вырашаюцца.

“Наспелыя рэформы ў нашай краіне не знаходзяць сваёй рэалізацыі. А праблемаў значная колькасць. І яны патрабуюць тэрміновага вырашэння, каб Беларусь захавала патэнцыял у асобе маладых людзей, якія аб’ектыўна галасуюць нагамі. І гэта вельмі сумная сітуацыя”, – адзначыў Пятро Папраўка.

Болей навін