Прамоўца БХД – адзіная на акрузе, хто падаў дакументы на рэгістрацыю па-беларуску

11.09.2019, 21:49  |  Навіны » Палітыка

Прамоўца БХД – адзіная на акрузе, хто падаў дакументы на рэгістрацыю па-беларуску

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Надзея Гацак апынулася адзінай на Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96, хто падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па-беларуску.

Такую выснову можна зрабіць на падставе таго, на якой мове апублікаваныя рашэнні акружной камісіі пра рэгістрацыю ініцыятыўных групаў.

З сямі зарэгістраваных прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты толькі ў дачыненні адной актывісткі БХД рашэнне аб рэгістрацыі апублікаванае на беларускай мове. Менавіта па-беларуску яна і падавала свае дакументы.

Прамоўца БХД – адзіная на акрузе, хто падаў дакументы на рэгістрацыю па-беларуску

 

Навіны па тэме