Галіна Каян: праз выкіды Беларускага металургічнага заводу ў Жлобіне расце колькасць захворванняў (відэа)

12.09.2019, 18:47  |  Навіны » Палітыка

Галіна Каян: праз выкіды Беларускага металургічнага заводу ў Жлобіне расце колькасць захворванняў (відэа)

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Галіна Каян падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для зборы подпісаў у падтрымку вылучэння яе кандыдатам у дэпутаты. Балатуецца актывістка БХД у Жлобінскай выбарчай акрузе.

Прычыны такога свайго рашэння яна патлумачыла вельмі дрэннай экалогіяй у горадзе.

Паводле яе, Беларускі металургічны завод эканоміць на фільтрах, у выніку чаго паветра ў Жлобіне вельмі моцна забруджваецца, расце колькасць захворванняў.

“Калі едзеш па дарозе, такое адчуванне, што гэта не завод, а лясны пажар”, - заявіла Галіна Каян.

Галіна Каян прапануе стварыць незалежную грамадскую камісію, якая б сачыла за заменай і выкарыстаннем фільтраў, за выкідамі з заводу ў атмасферу.

Яна таксама заклікала далучацца да кампаніі БХД, каб разам змяняць сітуацыі ў горадзе і краіне.

Навіны па тэме