Галіна Каян: Давайце ўздымем хвалю супраць “Табакерак”! (відэа)

14.09.2019, 10:26  |  Навіны » Грамадства

 

Галіна Каян: Давайце ўздымем хвалю супраць “Табакерак”! (відэа)

 

 

Хрысціянская дэмакратка са Жлобіна Галіна Каян у якасці яшчэ адной праблемы гораду называе ўзнікненне, як “грыбы пасля дажджу”, кіёскаў “Табакерка” – ледзь не на кожным прыпынку.

“Каму гэта трэба? Цыгарэты ж у вольным доступе можна набыць у любой краме. Сама назва “Табакерка” прапагандуе тытунь”, - заяўляе актывістка БХД.

На яе думку, дазвол адной юрыдычнай асобе ўсталёўваць такія шапікі кажа пра існаванне карупцыі ў Беларусі.

“Давайце ўздымем хвалю супраць усталёўкі гэтых “Табакерак”, якія наўпрост рэкламуюць [цыгарэты]. Гэта бачаць і дзеці, і дарослыя. Уздымем хвалю супраць усталёўкі гэтых “Табакерак”. Далучайцеся да нашай кампаніі”, - заклікала Галіна Каян.

Навіны па тэме