Ігар Лабкоў: Заслаўе будзе курортным горадам без звалак і шкодных вытворчасцяў!

17.09.2019, 13:27  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Ігар Лабкоў: Заслаўе будзе курортным горадам без звалак і шкодных вытворчасцяў!

 

15 верасня насупраць будынку райвыканкама адбылася сустрэча хрысціянскага дэмакрата Ігара Лабкова з жыхарамі Заслаўя. Тры дзясяткі чалавек прышлі на плошчу, каб выказаць незадаволенасць дзеяннямі ўлады. У апошнія гады экалагічна чысты горад стаў ператварацца ў прамысловы цэнтр з звалкай бытавых адыходаў, якая расце на вачах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і дэпутат Ганна Канапацкая, якія падтрымалі патрабаванні грамадзян і ініцыятыву Ігара Лабкова. Падчас выступу Ігар Лабкоў абвесціў пра свой намер балатавацца ў парламент, каб зрабіць Заслаўе экалагічна чыстым курортным горадам. Удзельнікі падтрымалі ініцыятыву маладога хрысціянскага дэмакрата.

Сярод асноўных задач, якія стаяць перад камандай Ігара Лабкова, з’яўляецца вынас шкодных вытворчасцяў за рысу горада, ліквідацыя звалкі бытавых адыходаў і адпаведна адкрыццё на бяспечнай адлегласці ад Заслаўля заводу перапрацоўкі смецця.

Актывісты распачалі збор подпісаў пад петыцыяй да ўладаў з патрабаваннем ліквідацыі звалкі. Па прапанове Ігара Лабкова жыхары Заслаўля плануюць наступную сустрэчу ў нядзелю 22 верасня а 13.00 каля Дома культуры. На яе ініцыятыўная група запрашае прыйсці жыхароў горада і плануе сабраць яшчэ больш людзей, зацікаўленых у бяспечным экалагічна чыстым Заслаўлі без звалак і шкодных вытворчасцяў. 

 

Ігар Лабкоў: Заслаўе будзе курортным горадам без звалак і шкодных вытворчасцяў!

 

 

 

Ігар Лабкоў: Заслаўе будзе курортным горадам без звалак і шкодных вытворчасцяў!

 

 

 

Навіны па тэме