Подпісы за адстаўку міністра адукацыі-камуніста збіраюць на пікетах у Баранавічах

26.09.2019, 10:47  |  Навіны » Палітыка

Подпісы за адстаўку міністра адукацыі-камуніста збіраюць на пікетах у Баранавічах

 

У Баранавічах актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Малашчанка на сваіх перадвыбарчых пікетах збірае подпісы за адстаўку міністра адукацыі Беларусі Ігара Карапенкі.

“Гэтае пытаньне вiсiць у паветры, бо як бы не была важная матэрыяльна- эканамiчная сфера жыцця, пытанне: " Што будзе з нашымi дзецьмi i як мы будзем жыць ужо за наступным пакаленьнем?" - хвалюе кожнага сёння. Хто будзе выхоÿваць нашых дзяцей, моладзь? Каму мы гэта даверым?” – адзначае актывістка.

Паводле яе, камуністы, “скраўшы ўcе найлепшыя iдэi i пастулаты, хрысцiянскiя лозунгi, яны працягваюць кiраваць i нашым жыццём , i нашымi думкамi”.

Такiм людзям напляваць на нацыянальнае, на духоÿнае, на агульначалавечае. Таму яны ня хочуць нiякага нацыянальнага Адраджэння! I нiякай дэмакратыi! Як казалi некалi хакейныя каментатары: "Такіхакей нам не патрэбны!" Я перафразую гэты выраз:"Такiя мiнicтры нам не патрэбныя!" – падкрэсліла Таццяна Малашчанка.

Падпісацца за адстаўку міністра-камуніста можна і анлайн: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScX2t0g4IyRmLKNiXJnVV17Htea_R5tBS6waMMWbLKq3tIbsA/viewform?fbclid=IwAR2KFUWmx-6-VlB7sfMYsgtgHe9I3TAgqNhKVmIKCle-ZYGDSFf7pQgrfeA

Навіны па тэме