Збіраюць сродкі на кнігу пад назвай „Алесь Чаркашын”

01 кастрычніка 2019 20:44  |  Грамадства

Збіраюць сродкі на кнігу пад назвай „Алесь Чаркашын”

 

Чацвёрты год запар у Берасці збіраюцца на набажэнства і паніхіду памяці Алеся Чаркашына. Сям’я, сябры і паплечнікі супольна моляцца ў дзень народзінаў загінулага на вайне на ўсходзе Украіны добраахвотніка Добраахвотнага ўкраінскага корпуса.

Кажа палітык Павел Севярынец:

– Мы штогод прыязджаем у Берасце на дзень народзінаў Алеся Чаркашына. Гэта адзін з герояў найноўшай гісторыі Беларусі, і мы стараемся ўшаноўваць яго памяць набажэнствам. Дзякуй вялікі грэка-каталіцкай парафіі Святых апосталаў братоў Пятра і Андрэя, якая такое набажэнства правяла. І таксама стараемся праводзіць пэўную размову па кнігах. Зараз мы збіраемся выдаваць кнігу «Алесь Чаркашын», і просім усіх людзей, якія ведалі Алеся Чаркашына, звярнуцца, даць пэўныя сведчанні, можа быць, фотаздымкі, каб праз год на пяцігоддзе яго смерці мы маглі б прэзентаваць кнігу «Алесь Чаркашын».

«Хто пачуе на хвалях радыё і хоча дапамагчы ў выданні кнігі, можа перадаць сродкі непасрэдна да мяне праз знаёмых, альбо набраць у пошуку «Алесь Чаркашын» на краўфандынгавай платформе «Мола Мола», – падсумаваў Павел Севярынец.

Сёлета ў супольнай малітве прынялі ўдзел 25 чалавек, сярод якіх быў і ягоны бацька Мікалай.

Беларускае Радыё Рацыя
<!–[endif]–>

Болей навін