Вечарыну да Дня роднай мовы правялі актывісты МХД (фота)

22.02.2010, 15:30  |  Навіны, БХД

21-га лютага Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты і Моладзь БНФ арганізавалі ў Менскай сядзібе БНФ святкаванне Дня роднай мовы.

 

Вечарына распачалася напісаннем агульнанацыянальнай дыктоўкі. Тэкст - прадмову да кнігі Уладзіміра Караткевіча "Памяць зямлі беларускай" – чытаў Лявон Баршчэўскі.

 

Затым адбылася імпрэзавая частка вечарыны. Барды Раман Яраш і Андрэй Касцень апроч сваіх аўтарскіх твораў спявалі песні на вершы Купалы і Коласа. Наведнікаў чакалі таксама інтэлектуальныя спаборніцтвы, камічныя інсцэніроўкі, і, натуральна, посны святочны пачастунак.

 

Удзел у мерапрыемстве ўзялі каля 30 чалавек.

 

Вечарыну да Дня роднай мовы правялі актывісты МХД (фота)Вечарыну да Дня роднай мовы правялі актывісты МХД (фота)Вечарыну да Дня роднай мовы правялі актывісты МХД (фота)Вечарыну да Дня роднай мовы правялі актывісты МХД (фота)

Навіны па тэме