Павел Севярынец выступіў на мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску

07.10.2019, 07:55  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец выступіў на мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску

Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў на мітынгу ў абарону беларускай незалежнасці, які прайшоў на Плошчы Свабоды ў Менску.

Севярынец нагадаў удзельнікам пра палітычных вязьняў, пра эканамічны крызіс мадэлі Лукашэнкі, пра нізкія пенсіі і заробкі, АЭС у Астраўцы. "Беларусь ператвараюць у памыйку Крамля і Кітая" - заявіў палітык.
Нарэшце, галоўным выклікам сённяшняму пакаленню сустаршыня БХД назваў пагрозу незалежнасці.
"Мы - нашчадкі вялікай хрысціянскай цывілізацыі ВКЛ. Мы - партызанскі народ, - завершыў свой выступ Севярынец. - Верым, можам, пераможам!"

Павел Севярынец выступіў на мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску

Павел Севярынец выступіў на мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску

 

Навіны па тэме