Затрыманы кандыдат у дэпутаты ад БХД

03.11.2019, 18:20  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Затрыманы кандыдат у дэпутаты ад БХД

 

3 лістапада ў Курапатах быў затрыманы кандыдат у дэпутаты ад БХД Зміцер Казакевіч. Актывіст паспрабаваў паразмаўляць з выбарнікамі на тэрыторыі рэстарацыі «Паедзем паядзім».

У выніку ён быў затрыманы. Разам з ім затрыманыя Максім і Дзяніс Урбановічы, Віталь Трыгубаў, Валер Рабцаў, Іларыён Трусаў. Іх адвезлі ў Бараўлянскі РАУС.

У выпадку, калі Змітра Казакевіча арыштуюць, будзе фактычна сарваная яго перадвыбарчая кампанія. Да масавай нерэгістрацыі і зняцця кандыдатаў, адмоваў і перашкодаў у запісе тэлевыступаў і тэледэбатаў цяпер далучыліся і затрыманні ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. Усё гэта з’яўляецца недапушчальным і поўным беззаконнем.

“Гэтая “выбарчая” кампанія ўжо паказала, як улады будуць сябе паводзіць у найбліжэйшы год і прэзідэнцкія выбары. Яшчэ на рэгістрацыі кандыдатаў яны сарвалі маску са свайго твару і працягнулі найгрубейшы здзек з права на вольныя выбары падчас этапу агітацыі. Да выкарыстання адміністратыўных рэсурсаў для праўладных кандыдатаў, застрашвання і пагрозаў зняцця для моцных незалежных кандыдатаў цяпер далучалася яшчэ і брутальнае затрыманне. Гэта сапраўдны твар выбарчага працэсу ў Беларусі. Відавочна, што рэжым дэманструе гатовасць душыць сваіх апанентаў любым чынам”, - заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Навіны па тэме