Аляксандр Малашка: беларускія чыноўнікі ніколі не чыталі артыкул № 3 Канстытуцыі (відэа)

04.11.2019, 17:32  |  Навіны » Палітыка

Аляксандр Малашка: беларускія чыноўнікі ніколі не чыталі артыкул № 3 Канстытуцыі (відэа)

 

Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Сеніцкай выбарчай акрузе № 76 Аляксандр Малашка ў сваім тэлевыступе заявіў, што беларускія чыноўнікі ніколі не чыталі артыкул № 3 Канстытуцыі, дзе гаворыцца пра тое, што ўлада ў Беларусі належыць народу.

“То бок нам з намі. І мы праводзім свае рашэнні праз выканаўчую ўлады, то бок праз гэтых чыноўнікаў, якія як камбінат бытавога абслугоўвання абавязаныя падаваць якасныя паслугі для выканання задуманага намі”, - заявіў кандыдат.

Аляксандр Малашка падкрэсліў неэфектыўнасць беларускай эканомікі і заклікаў гарантаваць роўнасць усіх формаў уласнасці. Ён таксама адзначыў важнасць уключэння ў працоўны стаж перыяду навучання ў вну, службы ў войску і знаходжання ў дэкрэтным адпачынку.

Падрабязней на відэа:

Навіны па тэме