За пяць дзён петыцыю за выбарчую рэформу падпісала 1000 чалавек

19 лістапада 2019 15:39  |  Галоўныя навіны

За пяць дзён петыцыю за выбарчую рэформу падпісала 1000 чалавек

 

Еўрапейскі Звяз заявіў пра неабходнасць выбарчай рэформы ў Беларусі. Ва ўчорашняй заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў: «Шэраг ключавых рэкамендацый АБСЕ / БДІПЧ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы застаюцца без адказу.З ПРЫЧЫНЫ ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ 2020 ВЕЛЬМІ ВАЖНА, КАБ БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ НЕАДКЛАДНА АДНАВІЛІ ПРАЦУ ПА КОМПЛЕКСНАЙ ВЫБАРЧАЙ РЭФОРМЫ. Гэта таксама будзе мець ключавое значэнне для поўнага раскрыцця патэнцыялу адносін паміж ЕС і Беларуссю, які абапіраецца на пазітыўнае супрацоўніцтва апошніх трох гадоў».

Гэтую заяву пракаментаваў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

“Без актыўнасці саміх беларусаў дамагчыся свабодных і справядлівых выбараў у краіне будзе немагчыма. Заклікаю ўсіх падтрымаць патрабаванні зменаў выбарчага кодэксу”, – адзначыў ён.

За пяць дзён петыцыю за выбарчую рэформу ўжывую і онлайн падпісалі каля 1000 чалавек.

Падпісаць зварот онлайн можна тут: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform

Болей навін