Павел Севярынец і Анатоль Міхнавец узнагароджаныя мэдалямі да 100-годзьдзя БНР

24 лістапада 2019 14:07  |  Палітыка

Павел Севярынец і Анатоль Міхнавец узнагароджаныя мэдалямі да 100-годзьдзя БНР

 

У Вільні былі ўручаныя мэдалі Рады БНР у гонар 100-годзьдзя Незалежнасьці БНР грамадзкім і палітычным дзеячам зь Беларусі, якія прыехалі на пахаваньне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Уганараваньне адбылося на сустрэчы зь беларускай грамадзкасьцю ў Доме нацыянальных абшчынаў.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла сказала, што мае вялікую прыемнасьць спаткацца зь людзьмі зь Беларусі, чые заслугі ў справе барацьбы за дэмакратыю ацэненыя ўзнагародай, якую ёй ужо даводзілася ўручаць дзеячам дыяспары.

Сярод тых, хто атрымаў мэдалі, – сустаршыня БХД Павел Севярынец і сябра Нацыяльнай рады Анатоль Міхнавец.

Паводле радыё “Свабода”

Болей навін