Палата прадстаўнікоў: рабіць аборт - абавязак доктара

24.02.2010, 11:00  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

БХД атрымала адказ на зварот да ўладаў з прапановамі па паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі.

 

Зварот жыхароў горада Віцебска ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў студзені быў накіраваны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у Адміністрацыю прэзідэнта, у Савет Рэспублікі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства гандлю, Міністэрства адукацыі, а таксама ў Віцебскі выканкам.

 

Як распавяла кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец, хрысціянскія дэмакраты прапанавалі ўладам увесці абмежаванне продажу і ўжыванню алкаголю да 21 году, абмежаванне продажу тытунёвай прадукцыі і весці больш настойлівую антырэкламу гэтых тавараў. Таксама прапануецца ўвесці норму, згодна якой лекар можа адмовіцца ад выканання аборту па рэлігійных перакананнях.

 

Палата прадстаўнікоў паабяцала ўлічыць прапановы БХД пры прыняцці адпаведных законапраектаў у адпаведнасці з планам заканотворчай дзейнасці, зацверджанай кіраўніком краіны.

 

У адказе за подпісам старшыні пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі сказана, што “з мэтай зніжэння распаўсюджвання тытуняпалення сярод моладзі і змяншэння аб’емаў продажу тытунёвай прадукцыі, а таксама дзеля ўзмацнення барацьбы з алкагалізмам, сёлета плануецца разгледзіць шэраг законаў”. У тым ліку плануецца ўнесці змены ў закон аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі і этылавага спірту, закон аб рэкламе і шэрагу іншых, дзе будуць улічаныя прапановы хрысціянскіх дэмакратаў.

 

Што ж тычыцца пытання абортаў, дык “камісія падзяляе вашае меркаванне аб значнасці праблемы, што падымаецца ў звароце”. Аднак, адзначаецца ў лісце, згодна заканадаўства доктар не можа адмовіць хвораму. (Жанчыну, якая хоча пазбавіцца ад сваго дзіця, заканадаўства адносіць да хворых). Кіраўнік камісіі Велічка лічыць, што аказанне медычнай дапамогі пацыенту з’яўляецца абавязкам доктара, а не ягоным правам і спасылаецца на арт. 17 закона “Аб ахове здароўя”. Трэба думаць пра свае маральна-этычныя нормы і рэлігійныя перакананні перад тым, як абіраць прафесію лекара, упэўнены ў Палаце прадстаўнікоў.

Навіны па тэме

Фото юзера Petovichs
Petovichs 24.02.2010
Да не так уж и мало тех, кто хочет узнать пр освою прошлую жизнь. за это :)