Кантакты для сталых людзей з розных краін

25.02.2010, 09:07  |  Навіны, БХД

“Дыскусійны клуб 24” з Віцебску плануе арганізаваць семінар па пытаннях наладжвання інтэрнэт-камунікацыі паміж людзьмі сталага ўзросту.

 

Семінар на тэму “Роля кампутара і інтэрнэта для наладжвання камунікацыі паміж людзьмі сталага ўзросту” плануецца правесці ў Шаркаўшчыне і Віцебску з 26 па 29 лютага, паведамляе прэсавая служба “Дыскусійнага клуба 24”.

 

Гэта мяне зацікавіла яшчэ некалькі месяцаў таму. Калі маці сказала што даўно не была ў сваіх сваякоў у Вільні, бо патрэбаная віза і праезд не танны, - кажа лідэр “Дыскусійнага клуба 24” Уладзімір Рамановіч. - А такіх людзей шмат. Зразумела, што ў асноўным актыўна карыстаўцца сецівам людзі да 40 год. А людзі больш сталага ўзросту лічаць што ім гэта не патрэбна, бо не бачаць сэнсу.

 

Вось я вырашыў з дапамогай удзельнікаў клуба і запрошанных гасцей больш дыталёва высветліць перспектывы реалізацыі ідэі”.

 

Вынікам правядзення семінару стане напісанне праекта па новых спосабах наладжвання інтэрнэт-камунікацыі паміж людзьмі сталага ўзросту.

 

Навіны па тэме