БХД адзначае гадавіну

28.02.2010, 09:00  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

28 лютага 2009 году адбыўся Устаноўчы З’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

У шэрагі заснавальнікаў БХД тады ўвайшоў 1071 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. На З’ездзе прысутнічала 206 дэлегатаў.

 

Заснаванне сучаснай БХД стала аднаўленнем той легендарнай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якая існавала ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзя.

 

Сёння хрысціянскія дэмакраты святкуюць гадавіну аднаўлення партыі і падводзяць першыя вынікі.

 

Найперш, - кажа Павал Севярынец, - сучасная БХД сфармавала тэорыю і практыку хрысціянскай дэмакратыі для Беларусі XXI стагоддзя. Пытанні хрысціянскай маралі, свабоды сумлення, абортаў, пакаяння за грахі камунізму, супраціву хлусні, карупцыі, акультызму сталі на парадак дня беларускага грамадства. У беларускую палітыку ўвайшло Слова Божае.

 

Па-другое, БХД стала рэальнай партыяй – цяпер у нас больш як 2000 сябраў, тысячы прыхільнікаў, партыйныя структуры ў больш як 50 гарадох і мястэчках.

 

Найбольш дынамічная і перспектыўная палітычная структура сёння ў Беларусі, моцныя сувязі з кіруючымі хрысціянска-дэмакратычнымі партыямі Еўропы – гэта БХД.

 

Той факт, што БХД двойчы не зарэгістравалі, толькі пацвярджае страх рэжыму перад новай альтэрнатывай.

 

Нарэшце, БХД дасягае ідэалагічнага і арганізацыйнага лідэрства сярод беларускіх дэмакратычных сілаў. 204 інцыятыўныя групы на мясцовых выбараў – больш, чым у любой іншай партыі;стварэнне Беларускага Незалежніцкага Блоку, дзе БХД выступіла рухавіком; першае месца ў згадках незалежніцкіх СМІ і чатыры прапагандысцкія сюжэты па БТ цягам апошніх месяцаў – таму сведчанне, - кажа Севярынец.

 

БХД сцвердзіла, што нават у такіх досыць суворых палітычных умовах можна дзейнічаць на карысць беларускага грамадства і здзяйсняць пастаўленыя мэты, - кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. БХД ў апошні год стала сапраўднай палітычнай партыяй, адным з лідэраў на беларускай палітычнай прасторы.

 

Голас БХД упэўнена гучыць не толькі ў Беларусі, але і з яе межамі. Да нас прыслухоўваюцца, нас падтрымліваюць, нашыя рэкамендацыі ўлічваюцца пры прыняцці палітычных рашэнняў еўрапейскімі ўладамі адносна Беларусі.

 

Сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук да дасягненняў БХД адносіць і інстытут сустаршынства.

 

Многія не верылі, што гэты ворган можа быць працаздольны, аднак год даказаў, што кожны сустаршыня працаваў інтэнсіўна, а разам мы – зладжана і вынікова. Год паказаў, што БХД абрала нестандартны, але эфектыўны шлях.

 

Сустаршыня БХД Аляксей Шэін адзначыў тое, што разам з іншымі хрысціянска-дэмакратычнымі партыямі Еўропы БХД заснавала міжнародную арганізацыю “Асацыяцыя хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы”, а таксама падкрэсліў грамадскае значэнне кампаній “Моцная сям’я – моцная Беларусь”, “Люблю Беларусь”, “Пакаянне”, “За свабоду сумлення”, “Супраць магіі і акультызму” якія прайшлі ў дзесятках гарадох Беларусі.

 

Навіны па тэме

Фото юзера Serovers
Serovers 28.02.2010
Откуда авторы bchd.info взяли это? Ведь Уже немного поверил отдачу, полный ноль, зайдите посмотрите!

С чего bchd.info решили что можно это? Ведь это рекламный пост или просто помощь знакомым?