Дэлегацыя беларускай апазіцыі сустрэлася з Сікорскім

10.03.2010, 21:27  |  Навіны, БХД

Дэлегацыя беларускай апазіцыі, у тым ліку сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі наведалі з візітам Варшаву і сустрэліся з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.

 

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі лідэры руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, Партыі БНФ — Аляксей Янукевіч, Аб'яднанай грамадзянскай партыі — Анатоль Лябедзька, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" — Сяргей Калякін, аб'яднання "Малады фронт" — Дзмітрый Дашкевіч, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады — Станіслаў Шушкевіч, а таксама Алесь Міхалевіч, які заявіў пра свой намер балатавацца на пасаду прэзідэнта на найбліжэйшых выбарах.

 

Віталь Рымашэўскі падчас сустрэчы распавёў пра факты рэпрэсій супраць сябраў БХД падчас выбарчай кампаніі і агучыў пазіцыю партыі наконт удзелу беларускага боку ў “Еўранэсце” і далейшай супрацы Беларусі з Еўрасаюзам.

Навіны па тэме