Захаваць правы чалавека!

15.03.2010, 19:22  |  Навіны, БХД

Тэкст адкрытага звароту, што прынялі 15 сакавіка ў Менску прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і партый, якім улады Беларусі шмат гадоў адмаўляюць у рэгістрацыі.

 

Зварот прыняты падчас круглага стала “Захаванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь”. Удзел у ім узялі прадстаўнікі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Саюза палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, Асамблеі няўрадавых арганізацыяў, Беларускага хельсінскага камітэта, царквы “Новае Жыццё”, праваабарончага цэнтра “Вясна”, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускай партыі свабоды і прагрэсу.

 

“Мы, удзельнікі круглага стала “ЗАХАВАННЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ”, канстатуем факты сістэмнага парушэння права на свабоду асацыяцыяў грамадзянаў Беларусі.

 

Звяртаемся да дзяржаўных органаў з патрабаваннем спыніць практыку парушэння правоў грамадзян Беларусі на свабоду асацыяцыяў і прывесці заканадаўства Рэспублікі Беларусь ў галіне права  на свабоду асацыяцыяў ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі.

 

Звяртаемся да Еўрапейскіх структураў, у прыватнасці да прадстаўніцтва  Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі, з прапановай арганізаваць круглы стол па пытаннях права на свабоду асацыяцыяў з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дзяржавы.

 

Заклікаем беларускае грамадства і міжнародную супольнасць да салідарнасці з ўсімі, хто церпіць пераслед ад парушэння правоў на свабоду асацыяцыяў у Беларусі”, - гаворыцца ў звароце.

 

Навіны па тэме