Рэгістрацыя – палова перамогі

16.03.2010, 10:46  |  Навіны, БХД

Каля 450 подпісаў сабрана за лідэра “Дыскусійнага клуба 24” з Віцебска, маладога хрысціянскга дэмакрата, чалавека з актыўнай грамадскай пазіцыяй Уладзіміра Рамановіча.

 

Патэнцыйны кандыдат ад БХД распавёў, як праходзіў сбор подпісаў.

 

- З самага пачатку мною было прынята рашэнне сабраць не 75 а 2000 подпісаў. Так, гэта амбіцыёзны быў план. Але і  больш за 400 - гэта добры вынік.

 

Падчас збору подпісаў малады хрысціянскі дэмакрат выкарыстоўваў розныя паліттэхналогіі. Так, на працягу тыдня Рамановіч з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы ладзіў пікеты  па збору подпісаў каля двух інтэрнатаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. А 6-8 сакавіка далучыў да пікетаў і крэатыўную акцыю “З 8 сакавіка!” .

 

- Паміж маімі партрэтамі мы развесілі белую тканіну з вершам вядомых беларускіх паэтаў, маладых аўтараў і маімі. Перад пачаткам акцыі я даслаў запрашэнні на ўдзел пачынаючым аўтарам праз сацыяльную сетку, і  іх лепшыя  вершы таксама  былі на ўсеагульнам аглядзе.  На самых людных месцах: ля прадуктовага супермаркета і гандлёвага центра. А які эфект ад пікетаў:  супер!  Рэклама выбараў, сабе як патэнцыйнага  кандыдата і беларускай мовы.

 

Апроч таго, за некалькі дзен  да пачатку збора подпісаў Рамановіч стварыў сваю старонку ў сацыяльнай сетцы і пачаў далучаць сяброў, якія пражываюць у акрузе патэнцыйнага кандыдата.  На сенняшні дзень Уладзімір мае каля 100 сябраў, а падчас збора подпісаў кожнаму карыстальніку сеціва ён і ягоная каманда пакідалі запрашэнне на далучэнне ў ягоную інтрнэт-суполку.

 

Сутыкнуўся будучы кандыдат і з праблемамі, самая вялікая з якіх тычылася наведвання інтэрнатаў.

 

- У Віцебску не вызначана месцаў, дзе быў бы забаронены збор подпісаў, і таму меркавалася, што і да студэнтаў можна спакойна прыйсці. Але я некалькі разоў з сябрамі няўдала спрабаваў зрабіць гэта. Сустракала загадчыца інтэрната і спасылаючыся на каранцін з-за непрыбраных блокаў не пусціла да студэнтаў. Нават да Ярмошынай даталефанаваўся. Але, зразумела, што ўсе роўна пытанне не вырашылася. Толькі на стале ў вахцера красавалася паперка “Агітатараў і зборшчыкаў подпісаў не пускаць!”

 

Даводзілася шыфравацца і праходзіць “да сяброўкі”. Самае цікавае, што студэнты ў інтэрнатах нават і не ведаюць пра тое што можна падпісацца не толькі за адного вылучэнца, а за ўсіх па аднаму разу. І нам было вельмі прыемна, калі іх погляды схіляліся ў наш бок.

 

Подпісы за Уладзіміра Рамановіча ставілі не толькі студэнты, але і людзі з жыццёвым вопытам, і людзі вельмі сталага ўзросту.

 

- Гэта натхняе на перамогу. Вельмі адказна атрымаць столькі падтрымкі для вылучэння. Цяпер самае галоўнае - гэта рэгістрацыя ў якасці кандыдата. Рэгістрацыя – палова перамогі.

 

Хачу вельмі паддзякаваць усёй маёй камандзе: Шабуне Алене, Пугаўке Любе, Паўлу і Таццяне Севярынец, Пятроўскаму Вадзіму.

 

Уладзімір Рамановіч таксама паведаміў, што ў сакавіку возьме ўдзел у двухтыднёвым семінары – стажыроўцы ў Празе, дзе пазнаёміцца з асаблівасцямі чэшскай рэгіянальнай палітыкі, прынцыпамі функцыянавання мясцовых органаў самакіравання і формамі супрацоўніцтва з неўрадавымі арганізацыямі.

Рэгістрацыя – палова перамогі

Рэгістрацыя – палова перамогі

Навіны па тэме

Фото юзера Выбаршчык
Выбаршчык 16.03.2010
Рэгістрацыя – палова перамогі
Перамога нам толькі спіцца :)

Перамога нам толькі сніцца :)
Фото юзера Воля
Воля 16.03.2010
эх..была б магчымасць...яб аддала свой подпіс за гэтага мэтанакіраванага хлопца![color=#6600CC][/color]