Жыхары Камуністычнай у Віцебску не пажадалі вярнуць вуліцы сапраўдную назву

17.03.2010, 15:32  |  Навіны, БХД

Паседжаннем адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска з удзелам жыхароў вуліцы Камуністычная скончыўся разгляд пытання аб перайменаванні вуліцы ў Вялікую і Малую Багаслоўскую. З 77 чалавек, прымаўшых удзел у абмеркаванні, толькі 9 выказаліся за перайменаванне вуліцы, а 55 – супраць. Таму гарадскія ўлады палічылі немэтазгодным перайменоўваць вуліцу Камуністычную ў вуліцу Вялікую і Малую Багаслоўскую.

 

Як паведаміла кіраўнічка Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец, ініцыятар кампаніі па збору подпісаў жыхароў гораду за вяртанне цяперашняй вуліцы Камуністычнай яе сапраўднай назвы, аднятай у 1919 годзе, на гэтае паседжанне яе не запрасілі.

 

- Мяркую, што пытанне жыхарам вуліцы падалі прыкладна такім чынам: “вы ведаеце, што перайменаванне будзе каштаваць 5-7 мільёнаў рублёў? У горада грошай на гэта няма. Хочаце плаціць са сваёй кішэні?” Вядома, людзі, для якіх вяртанне вуліцы яе сапраўднай назвы не з’яўляецца прынцыповым пытаннем, выказаліся супраць гэтай ідэі, - кажа Таццяна Севярынец.

 

На гэтай вуліцы размешчаны Свята –Успенскі храм, бацюшка якога блаславіў збор подпісаў за вяртанне вуліцы назвы Вялікая і Малая Багаслоўская. Заява з 31 подпісам жыхароў вуліцы Камуністычная была пададзеная ў мясцовы гарвыканкам напачатку снежня.

 

21 студзеня гэтае пытанне было разгледжанае на паседжанні гарадской тапанімічнай камісіі Віцебска, куда Таццяна Яўгенаўна была запрошаная. Старшыня выканкаму Кастрычніцкага раёну Віцебска тады заявіў, што ў бліжэйшыя два-тры гады горад не будзе займацца перайменаваннем вуліц, таму што “няма грошай нават на заробкі”. Чыноўнік адзначыў, што выканкам “з вялікай цяжкасцю выплачвае заробкі бюджэтнікам”.

 

Перайменаванне вуліцы, паводле яго, будзе каштаваць 5-7 мільёнаў. Спадарыні Севярынец было заяўлена, што калі б гэтыя расходы ўзялі на сябе жыхары вуліцы Камуністычная, тыя, хто падпісаў заяву аб перайменаванні, дык гарвыканкам нічога не меў бы супраць. А калі не – дык няма магчымасці.

Навіны па тэме

Фото юзера Андрэй
Андрэй 17.03.2010
Патрэбна запытацца ва ўсіх Віцяблян!
Фото юзера alies'-
alies'- 18.03.2010
zhach!!!!!!!!!
Jak takoie mozha byc' ? - chlus'nja......
treba zapytac' ljudziej i prawies'ci swajo dasliedwannie.
"Патрэбна запытацца ва ўсіх Віцяблян"!!!!!!!!!!
Alies' Galawan'