БХД – дэмакратычная партыя №1 па колькасці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты

17.03.2010, 20:41  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла найбольшую колькасць кандыдатаў у дэпутаты сярод дэмакратычных партыяў.

 

Як ужо паведамляла прэсавая служба БХД, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла 173 патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты па 226 акругах. У абласныя саветы дакументы на рэгістрацыю пададзены па 48 акругах, у гарадскія – па 102 акругах, у раённыя – па 55 акругах, у пасялковыя – па трох акругах і ў сельскія саветы – па 18 акругах. Паколькі БХД не была зарэгістраваная, усім кандыдатам у дэпутаты давялося вылучацца шляхам збору подпісаў.

 

Больш за 20 патэнцыйных кандыдатаў ад БХД былі вымушаныя зняцца з удзелу ў кампаніі з прычыны ціску і рэпрэсіяў.

 

Што тычыцца іншых партыяў, як паведаміла 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў на сёлетніх мясцовых выбарах вылучыўся 591 партыйны прэтэндэнт.

 

Вынікі апазіцыйных партыяў такія:

 

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" вылучыла 126 чалавек,

 

Аб'яднаная грамадзянская партыя — 94,

 

Партыя БНФ — 35,

 

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 32,

 

Беларуская партыя "Зялёныя" — 5,

 

Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — 2.

 

Больш за БХД з палітычных партыяў кандыдатаў вылучыла толькі праўладная Камуністычная партыя Беларусі — 207.

 

- Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ўсяго год, як партыі, а вынік гаворыць сам за сабе, - каментуе лідэр БХД Павал Севярынец.-  Як ідэя хрысціянская дэмакратыя яднае зараз вакол сабе найбольш дэмакратычна настроеных беларусаў. Нягледзячы на ціск і рэпрэсіі, 173 хрысціянскія дэмакраты працягваюць палітычную кампанію. Перамагае той, хто змагаецца!

Навіны па тэме

Фото юзера Выбаршчык
Выбаршчык 18.03.2010
Уряяяяяяяяяяяяя!!!
Мы першыя!
Фото юзера baravik
baravik 18.03.2010
BHD -- samaja perspektyunaja sila. Fakt.