Пачалося паседжанне беларуска-польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол СПБ

19.03.2010, 14:05  |  Навіны, БХД

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі 19 сакавіка пачалося першае паседжанне беларуска-польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў у Беларусі» (СПБ).

 

Як паведаміў прэс-сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павел Марчук, польскую дэлегацыю на перамовах узначальвае першы намеснік міністра замежных справаў Анджэй Крэмер, беларускую — упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.

 

Прадстаўнікі грамадскасці на паседжанне камісіі не запрошаныя.

 

Рашэнне аб стварэнні двухбаковай камісіі было прынятае 25 лютага на сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ў Кіеве. Папярэдне датай першага паседжання камісіі называлася 9 сакавіка, аднак потым яно было перанесенае — бакі ўзгаднялі фармат працы.

Крыніца: "Наша Ніва"

Навіны па тэме

Фото юзера Mikalaj
Mikalaj 19.03.2010
Xto taki Gulaka? Ci moza jon prapanavac narmalny/cyvilizavany vyxad?

SPB! My z vami!
Za vashu i naszu svabodu!
Spynim vusataga rejdera!