БХД абвяшчае конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш

27.03.2010, 12:43  |  Навіны, БХД

БХД і аб’яднане літаратараў-хрысціянаў “Дабравест” абвяшчае паэтычны конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш.

 

Мэты конкурсу:

  • яднанне прагрэсіўных творчых сіл на глебе дэмакратычных, хрысціянскіх і нацыянальных каштоўнасцяў;
  • падтрымка таленавітай моладзі і адораных людзей з абласцей і раёнаў.

Умовы:

На конкурс прымаюцца вершы грамадскага гучання з выразнай пазіцыяй аўтара, з пашанай да гісторыі і традыцый народа, з клопатам пра экалогію душы і асяроддзя.

 

Тэрміны:

Конкурс праводзіцца з красавіка па чэрвень (уключна) 2010 года. Вынікі будуць падведзеныя да 1 жніўня г.г. Рукапісы можна дасылаць як у электронным выглядзе, так і на паперы з пазначэннем біяграфічных звестак, адрасу, тэлефона і іншых кантактаў аўтара.

Нашы адрасы:

  • 220123, г. Мінск, а/с 324
  • bielhrystkultura@gmail.com

Уганараванне:

Аўтары сямі лепшых вершаваных нізак атрымаюць памятныя прызы. Асобныя творы плануецца змясціць у альманаху “Дабравест”.

 

Старшыня журы конкурсу – Павал Севярынец, сакратар – Галіна Каржанеўская.

Навіны па тэме