Ці варта гуляць у «гульні з рэжымам» па вядомым сцэнары?

01.04.2010, 15:44  |  Галоўныя навіны, Навіны, Двубой

Сайт БХД і газета “Крыніца” прапаноўваюць увазе чытачоў спаборніцтва “Двубой”, удзельнікі якога – лідэры БХД  - прытрымліваюцца сваіх поглядаў на пытанне “Ці варта гуляць у «гульні з рэжымам» па вядомым загадзя сцэнары?”. Вядучая рубрыкі Ірына Губская.

 

“Двубой” – гэта дыскусійнае спаборніцтва, якое праходзіць на старонках хрысціянска-дэмакратычнай газеты “Крыніца”. У кожным нумары газеты два лідэры БХД спрачаюцца па надзённых пытаннях палітычнага і грамадскага жыцця. “Двубой” арганізаваны паводле  сістэмы play-off: той, хто прайграў - выбывае з спаборніцтва, хто выйграў – перасоўваецца на новы ўзровень. Пераможцаў вызначаць чытачы.

 

Зараз у “Двубоі” сустракаюцца кіраўнічка Магілеўскай абласной Рады БХД Таісія Кабанчук і адзін з лідэраў Гомельскай арганізацыі БХД Юры Клімовіч.

 

Незарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ад БХД спрачаюцца па пытаннях, над якімі задумваецца кожны кандыдат падчас сваей перадвыбарчай кампаніі: ці варта ісці далей? Калі здымаць сваю кандыдатуру , то лепш зараз ці пачакаць? Што значаць простыя словы, якімі часта карыстаюцца палітыкі – «ісці да канца» і дзе сапраўды той «канец». Ці варта гуляць у «гульні з рэжымам» па вядомым загадзя сцэнары?

 

У мінулым “Двубоі” ”Мясцовая перадвыбарчая кампанія: больш актуальна прапаноўваць

выбаршчыкам каштоўнасці ці вырашэнне мясцовых праблем?” перамагла прыхільніца каштоўнасных прапаноў, лідэр Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Любоў Каменева, якая перамагла каардынатара Берасцейскай абласной арганізацыі БХД Змітра Шурхая.

 

БХД Магілёўскай вобласці, Таісія Кабанчук: «Здымацца: у гульні рэжыму гуляць не хочам!»:

Ці варта гуляць у «гульні з рэжымам» па вядомым сцэнары?

Здымацца ці не? Добрае пытанне. Для кожнага чалавека яно асабістае, і здымацца ці

не – кожны вырашае сам. Для таго, каб пры няць рашэнне, трэба узважваць усе «за» і

«супраць» у кожнай сітуацыі. Бо сітуацыі ёсць сапраўды розныя. І рашэнні есць розныя.

Здымацца ці не? У мяне адказ просты. Гуляць у гульні з рэжымам нельга ні ў якім разе. І

калі ен адкрыта кажа, што «у саветы не пройдзе ніводны апазіцыянер», пра якія выбары можа ісці гаворка? Навошта ўдзельнічаць у гэтай тэатральнай пастаноўцы? Мне падаецца, што мы не цыркачы! І такая клаунада не для нас! Я лічу, што удзельнічаць ў дэмакратычных выбарах варта, варта ісці да канца і перамагаць. Але, нажаль, апошнія 15 год казаць пра дэмакратычныя выбары не прыходзіцца. Усе добра ведаюць прымаўку: на вынікі выбараў уплывае не агітацыйная кампанія і не колькасць прагаласаваўшых у вашую падтрымку, а тое, як гэтыя галасы падлічылі.

 

Я хачу расказаць пра свой досвед на мінулых парламенцкіх выбарах. Адразу было зразумела, што ніводзін дэмакратычны кандыдат не пераможа. Пра гэта казалі зусім адкрыта.

 

Тады я была упэўненая і ўпэўненая зараз, што я зрабіла правільна, зняўшы сваю кандыдатуру. Я знялася, але правяла шырокую агітацыйную кампанію, у якой заклікала не хадзіць на галасаванне і нелегітымізаваць гэты рэжым. Перад тым жа, як зняцца на апошнім этапе агітацыйнай каіпаніі я зрабіла як бы асобную, падагульняючую кампанію. Я распавяла яшчэ раз, што упэўненая у фальсіфікацыі гэтых выбараў і што здымаю сваю кандыдатуру у знак пратэсту. Я ведала, што есць людзі, якія не хацелі чуць маей праграмы, яны бачылі у ва мне БХД Магілёўскай вобласці, пераможцу, чалавека, які пераможа на акрузе і зможа сапраўды нешта змяніць. Таму, каб людзі не разачараваліся у ва мне, я кожнаму напісала ліст і растлумачыла свой учынак.

 

Я лічу, што пасля гэтага я мела поўнае маральнае права зняцца, не расчароўваючы маіх

прыхільнікаў.

Проста зняцца – не самы лепшы варыянт.

 

Але добра растлумачыўшы сваю пазіцыю, можна не толькі не згубіць прыхільнікаў, але набыць яшчэ больш. Так было і ў выпадку са мной.

 

Сення мы добра разумеем, што зноў «добра і чэсна» падлічуць галасы. Таму мы не ставім перад сабой задачу перамагчы. Наша асноўная мэта – распавесці выбаршчыкам пра БХД і знайсці новых хаўруснікаў. Час перадвыбарчай агітацыі – гэта добрая нагода афіцыйна казаць пра нашу дзейнасць і пашыраць нашыя шэрагі, але пра сам працэс выбараў казаць не прыходзіцца. Таму я лічу добрым варыянтам зняцце сваей кандыдатуры на пачатку датэрміновага галасавання.

 

Сваю галоўную задачу мы выканаем падчас агітацыі – распавядзем пра БХД. А у выбары» няхай яны самі з сабой гуляюць!

 

Падчас перадвыбарчай кампаніі я не лічу патрэбным парушаць нейкія забароны на пікетаванне ці зместу ўлетак: усе і так добра ведаюць, што наклад далека не абмяжоўваецца надрукаваным на бюджэтныя грошы і у незалежніцкіх кандыдатаў, і ў праўладных, а правілы правядзення сустрэч з выбаршчыкамі яшчэ невядома хто з кандыдатаў парушае больш. І за такія парушэнні часцей здымаюць, калі есць загад зверху: «Прыбраць са шляху».

 

На мой погляд, у такім выпадку ісці да канца гэта проста прымаць правілы гульні без правіл. Да таго ж апошнія 15 год выбары праходзяць ва ўмовах жорсткага ціску на патэнцыйных кандыдатаў: як толькі чалавек дзесці заявіў пра свой удзел адразу ставяць перад ім пытанне: «Ці праца, ці кандыдацтва». Калі тут ціснуць няма на што, шукаюць усе магчымыя шляхі: праз сям’ю, бацькоў, дзяцей...

 

Незразумелыя праверкі у прыватных фірмах і індывідуальных прадпрымальнікаў. Часам пасягаюць на самае дарагое – абяцаючы за браць дзяцей ці пазбавіць сям’ю жылля...Гэта не гісторыі фантастычнага рамана. Гэта наша рэальнасць. Упэўненая, што нават тыя моцныя людзі, якія гатовыя выносіць гэты здзек да канца, здымуць свае кандыдатуры проста ў знак пратэсту і салідарнасці!

 

Я упэўненая, што усе людзі добра ведаюць пра фальсіфікацыі і рэальная яўка на выбарах далека не дацягвае да той, што напісаная ў пратаколе. І наш удзел у выбарах толькі спрашчае працэдуру фальсіфікацыі . Мы проста пешкі у гэтай гульні. Ці хочам мы імі быць?

Зняцца – можа і занадта проста, каб паказаць свой пратэст. Але гэта бадай што адзіны спосаб паказаць людзям, што мы не згодныя. Што есць іншы шлях. Мы не згаджаемся ўдзельнічаць у тэатральнай пастаноўцы, дзе нам даюць незразумелыя ролі, і мы упэў-

неныя, што удзельнічаць у выбарах на такіх умовах – гэта прызнаваць выбары і больш таго – легітымізаваць іх.

 

Ісці да канца ці зняцца. Калі зняцца то на якім этапе, а калі «да канца» – то дзе той канец – гэта мяжа для кожнага свая. Галоўнае гэтую – мяжу не перайсці. І зрабіць правільную выснову ў час. Што датычыцца мяне, то я ў гульні рэжыму гуляць не хачу!


БХД Гомельскай вобласці, Юры Клімовіч: «Заставацца. Калі захочуць – самі здымуць»:

Ці варта гуляць у «гульні з рэжымам» па вядомым сцэнары?

У 

гэтым пытанні мая пазіцыя прынцыповая: «Не! Ні ў якім разе!!!» Вы спытаецеся – чаму? Есць вельмі шмат прычын, па якіх кандыдаты у дэпутаты здымаюць сваю кандыдатуру. І цалкам упэўненыя ў сваім палітычна правільным рашэнні. Але я вельмі сумняюся і ў правільнасці такога рашэння, і ў яго «палітычнасці.»

 

Па-першае, калі чалавек вылучаецца кандыдатам у дэпутаты, трэба дакладна ўяўляць,

з якой мэтай ты ідзеш на гэтыя выбары. Калі мэта – сапраўды перамагчы на выбарах, то кандыдат ніколі не здыме сваю кандыдатуру. А як жа інакш ен атрымае хаця б мізэрны шанец на дэпутатцкі мандат? Нажаль, ніяк. А калі мэта ніяк не суадносіцца з пера-

могай і фармулюецца нечым кшталту «паспрабаваць сілы», «паказаць, што выбары

фальсіфікуюцца», «паказаць сапраўдны твар улады» то, на мой погляд, гэта пустое мар-

наванне часу. Калі чалавек не ставіць за мэту перамагчы, а толькі задаваліць свае «паліт-

ычныя» амбіцыі, то гэта зусім не каштуе страчыных сродкаў. Перадусім кажу пра час – асабісты час кандыдата і час яго паплечнікаў.

 

Мне здаецца, што яго можна было б скарыстаць куды эфектыўней, чым збіраць подпісы, а пасля проста зняцца. Заняцца нейкай больш карыснай справай для грамадства. Калі ж кандыдат ідзе «да канца» то тут так сама ўсе не адназначна. На мой погляд, ёсць два тыпы кандыдатаў: першыя збіраюць 150 подпісаў, балатуючыся ў абласны савет (75, 20 – каму колькі трэба), рэгіструюцца кан дыдатамі ў дэпутаты, друкуюць на дзяржаўныя грошы ўлетку «Я за Беларусь» у дзяржаўнай друкарні...Зразумела, знойдуцца 2-3 актывісты, што расклеюць улеткі, наш кандыдадт «ідзе да канца», атрымоўвае стандартна 2, у лепшым

выпадку 3% галасоў, яму старшыня камісіі пацісне руку і скажа: «Дзякуй за удзел». І так ад выбараў да выбараў кожныя 4 гады. Ну на парламенцкія таксама сходзіць...А што далей? Цігэта значыць ісці да канца? Дзе тут мэта? На мой погляд, у словах «ісці да канца» зусім іншы сэнс. «Ісці да канца» – гэта, на мой погляд, данясенне да кожнага чалавека той праўды пра уладу, якая есць. Я упэўнены, што кожны чалавек добра ведае сапраўдны твар гэтых бюракратаў, якія трымаюцца хлусні і страху. Для нас гэта недапушчальна!

 

Я лічу, што кандыдат у дэпутаты, які удзельнічае ў выбарах не дзеля задавальнення сваіх палітычных амбіцый, павінен быць радыкальным. Ён не павінны баяцца казаць праўду. І ў такім выпадку трэба быць гатовым да того, што цябе здымуць. Я упэўнены, што друкарня адмовіцца друкаваць улетку, дзе улада будзе характарызавацца мякка кажучы як «халуі» ці «дармаеды», а я не збіраюся казаць мякка! Надрукаваўшы ж гэта у нейкай іншай друкарні, пачнуцца пытанні не толькі да мяне, але і да друкарні, кшталту пазачарговай праверкі і ўдакладненняў, за чые грошы надрукаваны наклад...

 

Калі я прыду агітаваць да студэнтаў, мяне не пусцяць у інтэрнат, бо ў іх там «абмежаванае наведванне», забароны на пікеты, на сустрэчы з выбаршчыкамі....Ды нават да слупа можна прычапіцца, што каля дарогі стаіць, не тое што палітычна кампанія!

Чалавек, які сапраўды ідзе да канца, не будзе патураць уладзе. Сказалі, адыйдзі ад гэтага месца і ты адыходзіш, сказалі «не друкуй» – не друкуеш...Гэта банальнае падпарадкаванне ўладам і такія людзі уладзе патрэбныя.Гэта як хлопчыкі на пабягушках – сказана-зроблена! Дзе прынцыповасць? Дзе рашучасць? Я пад гэтым не падпісваюся! Я лічу, што калі кандыдат настроены радыкальна, ён не будзе слухацца гэтую уладу. Затрымаюць, складуць пратакол, здымуць – няхай. Калі Ярмошына напісала сабе нейкія паперкі – хто сказаў, што гэта сапраўды закон, які адпавядае Канстытуцыі? Я пад гэтым не падпісваюся! Калі я не магу быць абраным дэпутатам - час агітацыйнай кампаніі лічу добрай нагоды афіцыйна звярнуцца да людзей.

 

Сказаць, што я такі і гэта мае меркаванне. І я буду стаяць за яго «да канца», дзе б не быў гэты самы «канец» – на пачатку агітацыйнай кампаніі ці пасля падліку галасоў. Не ашуквайце сябе! Калі вам кажуць «я зняўся, бо не веру ў дэмакратычнасць гэтых

выбараў», гэта усяго толькі задавальненне свайго «Я». Калі вы не зняліся, бо «у вас ёсць прыхільнікі і вы не хочаце іх губляць» - гэта зусім не так – нават агульнанацыянальнага маштаба палітыкаў, якім можна верыць, на пальцах пералічыць можна, не кажучы пра

рэгіяналаў . Людзям няма розніцы – вы есць, вас няма. Яны усе роўна чуюць ваша імя ў лепшым выпадку у другі раз. Не вы – дык знойдуцца іншыя – камуністы, сацыялісты, лібералы – палітычных клоўнаў шмат!

 

Калі ісці да канца – дык толькі радыкальна. І толькі так можна нешта змяніць. Пытанне здымацца ці пачакаць, тут не стаіць – калі вы сапраўды будзеце пагражаць уладзе - вас самі здымуць, а калі вы за двума адсоткамі для масоўкі – на здароўе! Вы уладзе не пагроза – наадварот дапамога ў яе легалізацыі!

 

Пераможцу вызначаюць чытачы. Вы можаце прагаласаваць за ўдзельніка, якога падтрымліваеце, праз тэлефон 8-029-5729484, sms, e-mail: dvuboj@gmail.com ці пошту 220123, г. Мінск, а/с 324 (Проста пазначце прозвішча – за каго аддаеце Ваш голас)

Навіны па тэме

Фото юзера ???
??? 01.04.2010
А по каким данным победила Каменева? Вчера и позавчера лидировал Шурхай!!!!
Фото юзера !!!
!!! 01.04.2010
Ірына, дзе вынікі папярэдняга "Двубою"???!!!
Фото юзера brat
brat 01.04.2010
U papiarednim galasavanni vyjaulena vykarystanne nesumlennyh metadau (zmena IP -adresau). Budze peragalasavanne. Redakcyja KRYNICY
Фото юзера leha usa
leha usa 02.04.2010
tago, xto getim zaimausia, treba prosta diskvalifikavat'. rabit' peragalasavanne - geta ne spraviadliva.