Праект БХД "Пакаянне” прэзентуе інтэрнэт-старонку Ларысы Геніюш

06.04.2010, 10:34  |  Навіны, БХД

У сераду 7 красавіка БХД запрашае на Велікодны канцэрт пад назвай "Ударыў звон па Беларусі - Хрыстос ўваскрос!". Адначасова праект Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прэзентуе інтэрнэт-старонку, прысвечаную 100-годдзю Ларысы Геніюш.

 

Перайсці на старонку, прысвечаную 100-годдзю Ларысы Геніюш можна тут.

 

Праект “Пакаянне” таксама прапаноўвае чытачам артыкул “Вялікдзень у камуністычнай турме і лагеры паводле "Споведзі" Ларысы Геніюш”. Яго можна прачытаць тут.

 

Канцэрт і прэзентацыя адбудуцца па адрасе пр. Машэрава, 8. Пачатак у 18-30. Уваход вольны.

 

Імпрэза прысвячаецца:

 

- Сьветламу Сьвяту Ўваскрасеньня Хрыстовага;

 

- Сьвяту Дабравесьця паводле старога стылю;

 

- Памяці паэткі-хрысьціянкі Ларысы Геніюш, якая ў гэты дзень адышла да Госпада.

 

У канцэрце ўдзельнічаюць:

 

Анатоль Кудласевіч, Марыя Новікава, Уладзімір Еўтух, Раман Абрамчук.

 

Песьні на вершы Ларысы Геніюш выконвае вядомы музыка, фалькларыст і бард Алесь Лось.

 

Свае велікодныя вершы прачытаюць Маргарыта Алякаева і Алесь Сьпіцын, сябры аб'яднаньня літаратараў-хрысьціянаў "Дабравест", якое абвесьціла творчы конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш.

 

Шчыра запрашаем.

 

Навіны па тэме