Радыёвыступ кандыдата, сябра БХД з Бешанковічаў забаранілі

06.04.2010, 15:48  |  Выбары ў Мясцовыя Саветы, Навіны, БХД

Сёння, 6 красавіка ў 6.20 па радыё павінен быў прагучаць радыёвыступ настаўніка, кандыдата ў дэпутаты Бешанковічскага райсавета (Віцебская вобласць), заснавальніка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгія Станкевіча. Аднак раённая выбарчая камісія не пусціла запіс у эфір.

 

Як распавёў прэсавай службе Георгій Станкевіч, паводле камісіі выступ забаранілі з-за таго, што “ён можа выклікаць выступленні, ганьбіць іншых кандыдатаў у дэпутаты райсавету і не датычыцца пытанняў праграмы кандыдата Станкевіча”.

 

Станкевіч падаў скаргу ў абласную выбарчую камісію, да якой прыклаў тэкст свайго выступу.

 

Я не парушыў выбарчага заканадаўства, згодна якому павінен сам, без указкі раённай камісіі рыхтаваць свой выступ, - тлумачыць актывіст БХД, - І нікога я не зганьбіў. Я проста сказаў праўду”. Праўду пра тое, якія заробкі атрымлівае ўлада, а якія – простыя грамадзяне; пра тое, што выбараў насамрэч няма, бо па кожнай акрузе балатуецца па аднаму кандыдату. А па двое-трое толькі па тых акругах, дзе вылучыўся апазіцыянер. Такую праўду ўлады, вядома, не захацелі пачуць у эфіры.

 

 

Навіны па тэме

Фото юзера Mikalaj
Mikalaj 06.04.2010
Maczy gadau da kanca!

Bog u pomacz!