Хрысьціянскія дэмакраты ўславілі сьпевамі Вялікдзень і памяць славутай паэткі Ларысы Геніюш

08.04.2010, 12:02  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Хрысьціянскія дэмактраты зладзілі 7 красавіка велікодную вечарыну "Ударыў звон па Беларусі - Хрыстос ўваскрос!", прысьвечаную Сьветламу Сьвяту Ўваскрасеньня Хрыстовага і памяці паэткі-хрысьціянкі Ларысы Геніюш, якая ў гэты дзень адышла да Госпада.

 

На вечарыне выступілі хрысьціянскія барды Раман Абрамчук, Анатоль Кудласевіч, Марыя Новікава, Уладзімір Еўтух, Зьміцер Марчук. Сваю сьпяваную паэзію на вершы Ларысы Геніюш прадставіў публіцы вядомы фалькларыст і бард Алесь Лось, а вершы прачытала праваслаўная паэтка, удзельніца аб'яднаньня "Дабравест" Маргарыта Алякаева. Перад пачаткам удзельнікаў вечарыны прывітаў сустаршыня БХД, кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

 

"Канцэрт найперш, канешне, прысвечаны святу святаў – Святу Ўваскрашэння Хрыстовага", - заўважыла арганізатар канцэрту Валерыя Чарнаморцава. - Праваслаўныя будуць адзначаць свята Добравесця. Таксама мы не можам не ўзгадаць нашую славутую паэтку, патрыётку, пакутніцу гулага, Ларысу Антонаўну Геніюш, якая ў гэты дзень адышла да Госпада."

 

Фотарэпартаж можна пабачыць на сайце   http://represii-by.info

 

















































































































































































































































































Даданне каментара

Вашае Імя:
Ваш E-Mail:



















Код:
абнавіць код
Увядзіце код






Крыніца: http://represii-by.info

Навіны па тэме