БХД выказвае шчырыя спачуванні польскаму народу

10.04.2010, 13:22  |  Навіны, БХД

Ад імя ўсіх сваіх сябраў Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказвае шчырыя спачуванні польскаму народу і польскаму ўраду з прычыны жудаснай авіякатастрофы, у якой загінуў прэзідэнт Польшчы, ягоная жонка Марыя Качыньская і яшчэ 94 прадстаўніка грамадскай і палітычнай эліты краіны.

 

Лех Качыньскі быў яркім лідэрам, палітыкам, які заўсёды адстойваў хрысціянскія каштоўнасці, і ў дачыненні да Беларусі вёў прынцыповую палітыку па абароне дэмакратыі і правоў чалавека.

 

Смуткуем разам з усёй Польшчай.

Навіны па тэме