У Баранавічах ушанавалі памяць палякаў, загінулых у авіякатастрофе (фота)

12.04.2010, 18:24  |  Навіны, БХД

10 красавіка ў Баранавічах каля двух дзесяткаў грамадскіх актывістаў усклалі кветкі і запалілі знічкі на ганку Дома Польскага у напамін пра загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і прадстаўнікоў палітычнай і культурнай польскай эліты.

 

У жалобным мерапрыемстве прынялі ўдзел мясцовыя сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, “Руха “За свабоду”, Беларускага Народнага Фронту, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі і Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

 

Каб выказаць жалобу, боль і салідарнасць з Польшчай, грамадскія актывісты абралі для ўшанаваньня памяці загінулых менавіта Дом Польскі як культурніцкі асяродак палякаў у Баранавічах. Дарэчы, тут у 1993 годзе быў з візітам тады яшчэ будучы прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.

 

Баранавіцкая грамадзкасьць шакаваная тым, што адбылося раніцаю 10 красавіка, і знаходзіцца ў вялікім смутку ад трагічнай падзеі пад Смаленскам, роўнай па маштабе выбухам гандлёвага цэнтру 11 верасня ў ЗША.  

 

Жалобнае мерапрыемства адбывалася пад пільным вокам міліцыянтаў і людзей у цывільным. Затрыманняў не было.

У Баранавічах ушанавалі памяць палякаў, загінулых у авіякатастрофе (фота)

У Баранавічах ушанавалі памяць палякаў, загінулых у авіякатастрофе (фота)

Навіны па тэме