Пікет у Наваградку (дадаліся фоты)

15.04.2010, 10:06  |  Навіны, БХД

Больш за 300 жыхароў Наваградку пазнаёміліся з кандыдатам у дэпутаты ад БХД Дар’яй Бахур падчас агітацыйнага пікету 14 красавіка.

 

Акруга, па якой Дар’я Бахур балатуецца ў Наваградскі райсавет, адзіная альтэрнатыўная ў раёне. Па ўсіх астатніх ідзе адзіны “правільны” кандыдат.

 

Удзел у пікеце Наваградскага кандыдата прымаў лідэр БХД Павал Севярынец. Паводле яго, людзі вельмі прыхільна ставяцца да прапановаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Прыкладна 80 адсоткаў месцічаў спыняліся, знаёміліся з праграмай Дар’і і абяцалі падтрымку на выбарах.

 

За пікетам пільна сачыла міліцыя, правералі дакументы кандыдата і каманды; супрацоўнкі ў цывільным здымалі на відэа.

 

Пікет у Наваградку (дадаліся фоты)

Пікет у Наваградку (дадаліся фоты)

 

Навіны па тэме