Аркамітэт Чарнобыльскага шляху ўзгадніў з Менгарвыканкамам фармат правядзення шэсця

21.04.2010, 11:11  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Гарадскія ўлады дазволілі шэсце па маршруце будынак Акадэміі навук -  Чарнобыльская капліца, а таксама прыносіць сцягі, расцяжкі, сімволіку ды вуды. Упершыню на акцыі будуць устаноўленыя металашукальнікі.

 

Як паведаміў адзін з заяўляльнікаў Чарнобыльскага шляху – 2010, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, было забаронена прыносіць гукаўзмацняльную апаратуру, аднак яна і не спратрэбіцца, бо арганізатары шэсця адмовіліся ад праведзення мітынгу ў межах давзоленага гарвыканкамам месца – парку Дружбы народаў.

 

Сёлета міліцыя ўпершыню выкарыстае падчас акцыі металашукальнікі. Кожны, хто прыйдзе на збор да будынку Акадэміі навук, павінен будзе прайсці праз адзін з васьмі ўстаноўленых металашукальнікаў. Каля кожнага з іх будзе стаяць адзін з замоўнікаў шэсця і сачыць за тым, каб з боку міліцыянтаў не было ніякіх перашкодаў для ўдзельнікаў акцыі.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае ўсіх беларусаў 26 красавіка ўшанаваць угодкі атамнай трагедыі, якая так балюча прайшлася па нашай роднай зямлі 26 красавіка 1986 года.

 

Збор – ля Нацыянальнай Акадэміі навук. Пачатак – а 18-й гадзіне.

Навіны па тэме

Фото юзера моральный алкаш
моральный алкаш 22.04.2010
Ромашевский, ты критин! Депломат сраный, наторговал условий!