Евангельскі пікет з акардэонам (фота)

23.04.2010, 12:43  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД, Выбары ў Мясцовыя Саветы

22 красавіка ў Віцебску кандыдат ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алена Шабуня правяла незвычайны перадвыбарчы пікет.

 

Алена Шабуня балатуецца ў Віцебскі гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў. Падчас пікету, што меў месца ў парку каля спарціўнага комплексу “Камсамолец”, каманда кандыдата спявала песні хрысціянскага зместу пад акампанемент акардэона. Падыходзіла шмат людзей, абяцалі падтрымаць Алену Шабуню на выбарах, а некаторыя прызнаваліся, што ўжо аддалі за яе свой голас падчас датэрміновага галасавання.

 

Першая сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата Шабуні таксама запомнілася жыхарам гораду. 18 красавіка перад сабраўшыміся ў культурным цэнтры “Першамайскі” ўдзельнікамі сустрэчы выступіла тэатральная трупа з Менску (падрабязней тут).

 

Евангельскі пікет з акардэонам (фота)

Евангельскі пікет з акардэонам (фота)

Евангельскі пікет з акардэонам (фота)

 

Навіны па тэме