Дзяніса Садоўскага перахацелі здымаць з выбараў

23.04.2010, 19:41  |  Выбары ў Мясцовыя Саветы, Навіны, БХД

Сёння, 23 красавіка кандыдату ў дэпутаты Менскага гарсавету ад БХД Дзянісу Садоўскаму Фрунзенская раённая выбарчая камісія вынесла другое папярэджанне. Як і першае, вынесенае 9 красавіка, “парушэнне” тычылася нібыта распаўсюду Садоўскім друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. 

 

У камісіі Садоўскаму паведамілі, што на яго прыйшла скарга, што ён нібыта  распаўсюджвае ўлёткі без выходных дадзеных. Як мяркуе Дзяніс, паскардзіўся ў камісію, як і ў мінулы раз, яго канкурэнт спадар Пігараў.

 

Тады Садоўскага папярэдзілі, што калі падобныя дзеянні паўторацца, яго здымуць з выбараў. Аднак сёння выбарчая камісія сваю пагрозу не здейсніла.

 

Мне сказалі, што няхай на выбарах людзі самі вырашаць, хто з кандыдатаў лепшы. І нават пажадалі поспехаў”, - адзначыў кандыдат ад БХД.

Навіны па тэме

Фото юзера Аляксандр
Аляксандр 24.04.2010
Поўны тэкст заявы, перададзенай ў Фрунзенскую раённую (акруговую) выбарчую камісію г. Мінска:
У Фрунзенскую раённую (акруговую) выбарчую камісію
г. Мінск, вул. Кальварыйская, 39, 408а
ад кандыдата ў дэпутаты
Мінскай гарадскога Савета дэпутатаў
па Заходняй выбарчай акрузе № 29
Язава А.Ю.
Заява
аб парушэнні ўсталяваных правіл правядзення агітацыйнай кампаніі
кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па
Заходняй выбарчай акрузе № 29 Курышка У.А.
20 красавіка 2010 года, мною асабіста і маімі даверанымі асобамі, былі вывучаныя агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па Заходняй выбарчай акрузе № 29 Курышка У.А.
Выгляд агітацыйнага матэрыялу прыцягнуў нашу ўвагу ў сувязі з тым, што, нягледзячы на заяўлены на зыходных дадзеных друкарні тыраж у 20 асобнікаў, дадзеныя ўлёткі былі размешчаныя ў парадку не меней чым у 50 месцах, без уліку тых месцаў дзе ўлёткі былі размешчаныя раней, але па невядомых чынніках былі знішчаныя і застаўся толькі абрывачны тэкст.
21 красавіка 2010 года, наша ўвага зноў-такі было прыцягнута ўлёткамі дадзенага кандыдата ў дэпутаты, але ўжо ў сувязі з адкрытым выкарыстаннем капіявальнай тэхнікі для размнажэння ўжо наяўнага матэрыялу, што забароненае дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь якое рэгулюе правядзенне выбарчай кампаніі.
Дадзеную сітуацыю лічу абуральным выпадкам непавагі кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па Заходняй выбарчай акрузе № 29 Курышка У.А. патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Лічу, што дадзены выпадак патрабуе дбайнага вывучэння з боку Фрунзенскай раённай (акруговай) выбарчай камісіі парушэнняў заканадаўства, дапушчаных пры правядзенні агітацыйнай кампаніі кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па Заходняй выбарчай акрузе № 29 Курышка У.А.
Акрамя таго, склалася беспрэцэндэнтная сітуацыя якая паставіла ў няроўныя ўмовы пры правядзенні агітацыйнай кампаніі ўсіх іншых кандыдатаў у дэпутаты па дадзенай выбарчай акрузе, што само па сабе ставіць пад пытанне аб'ектыўнасць вынікаў выбараў у сувязі з парушэннямі ў працэсе агітацыі.
Пацверджанне апісаных фактаў можа быць выраблена шляхам выезду на месцы агітацыі, сяброў выбарчай камісіі, нададзеных правамі прымаць рашэнні па дадзеным пытанні, сумесна са мной і/або маімі даверанымі асобамі.


У сувязі са ўсім вышэйпералічаным, ПРАШУ
- Неадкладна прыняць меры па ўхіленні парушэнняў патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры правядзенні агітацыйнай кампаніі кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па Заходняй выбарчай акрузе № 29 Курышка У.А.




Камісія не вынесла папярэджянне Курышка! а дзянісу вынесла! ( Палітыка падвоенных стандартаў!(((
http://yazov.com/be/news_archive.php?id=6&language=eng&fullwidth=1