У Венгрыі правыя разграмілі сацыялістаў

26.04.2010, 17:11  |  Навіны, Свет

Правацэнтрысцкая партыя ФІДЕС (Венгерскі грамадзянскі саюз) атрымала пераканаўчую перамогу ў другім туры парламенцкіх выбараў у Венгрыі.

 

Па дадзеных Цэнтрвыбаркаму, па выніках падліку больш як 99% галасоў правацээнтрысты атрымалі амаль 68%  і, адпаведна, 263 з 386 месцаў у парламенце.

 

Гэта самая буйная перамога, якую атрымлівала якая-небудзь партыя на выбарах у Венгрыі пасля падзення камуністычнага рэжыму 20 гадоў таму.

 

У нядзельным туры галасавання вырашаўся лёс амаль траціны дэпутацкіх мандатаў. Першы тур галасавання адбыўся два тыдні таму.

 

Лідэр ФІДЕС Віктар Орбан, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Будапешце, заявіў, што "сёння на выбарчых участках адбылася рэвалюцыя.

 

Орбан паабяцаў "падняць Венгрыю з руін сацыялізму", стварыць новыя працоўныя месцы, знізіць падаткі і скараціць бюракратычны апарат, у тым ліку і парламент краіны.

 

У сваёй пераможнай прамове лідэр ФІДЕС, які зойме цяпер пост прэм'ер-міністра, сказаў, што "народ Венгрыі пазбавіўся ад рэжыму алігархаў, якія злоўжываюць уладай, і ўстанавіў новы рэжым, рэжым нацыянальнага адзінства".

 

Сацыялісты, якія былі ля ўлады ў Венгрыі на працягу апошніх васьмі гадоў, засталіся на другім месцы з вялізным адставаннем ад ФІДЕС: у іх толькі 15% галасоў і 59 месцаў.

 

Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў ўсё кіраўніцтва Сацыялістычнай партыі Венгрыі падало ў адстаўку.

Крыніца: BBC

Навіны па тэме