Віцебск: ніводзін з актывістаў БХД не трапіў у дэпутаты

26.04.2010, 17:25  |  Навіны, БХД

Паводле кіраўніцы Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяны Севярынец, усе вылучаныя кандыдаты, а іх было 15 чалавек, набралі, паводле афіцыйных звестак, 5-12% галасоў.

 

Лідэрам па колькасьці галасоў стаў Яўген Самсонаў з Глыбоччыны, які балатаваўся ў Віцебскі абласны і Глыбоцкі раённы саветы. Ён набраў 30% галасоў.

 

Таццяна Севярынец была назіральніцай на 47 участку Тэхналагічнай выбарчай акругі № 9, дзе галасавалі за актывіста Ўладзіміра Рамановіча:

 

“На ўчастку — 1 600 выбарцаў. Прагаласавалі 1284 чалавекі, датэрмінова прагаласавалі 946 — больш за 60%! Гэта студэнцкая выбарчая акруга, таму студэнтаў гналі галасаваць шэрагамі і калёнамі. Вось гэтая лічба — галоўная і жахлівая: датэрміновае галасаванне”, кажа спадарыня Севярынец.

 

Старшыня камісіі пры падліку галасоў адмовілася паведаміць назіральніцы, колькі галасоў і за каго выбарцы аддалі падчас датэрміновага галасавання. Менавіта на гэтым этапе падліку маглі здарыцца якія заўгодна фальсыфікацыі, мяркуе спадарыня Севярынец:

 

“Вынікі па кожнай скрыні павінны абвяшчацца. Гэта ігнаравалася старшынёй камісіі. Яна і плакала, і выскоквала за дзверы, і казала, што дрэнна сябе адчувае — бо ня ведала, як зрабіць усё і ня даць нам лічбы. Усё лічылася ў поўнай цішыні”.

 

Цішыня на 47-м участку, дзе назіральніцай была Таццяна Севярынец, працягвалася тры з паловай гадзіны. На суседнім выбарчым участку, дзе назіральнікаў не было, лічбы ў камісіі сышліся за 40 хвілін.

Навіны па тэме

Фото юзера z
z 26.04.2010
госпожа Татьяна!
вы у Садовского поучились бы - аудио/видео выложили б хоть посмеялись бы над эти маразмом 8)

а Самсонов за 60% набрал - как пить дать - только ж эти падлы зарезали дядьку 8( нюхом чую

это ж надо так народ неуважать!? глазы павыкалупвау бы 8)
Фото юзера Таццяна
Таццяна 27.04.2010
zу: Дзякуй за прапанову, вучыца заўсёды ёсьць чаму. Відэа таксама павінна быць --здымалі. Але вабары не жартачкі, мэта іншая.