Выбары ў Мастоўскі райсавет: толькі лічбы…

30.04.2010, 12:02  |  Навіны, БХД

Сябра БХД з Мастоў, кандыдаты ў дэпутаты  Мастоўскага райсавету ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Зміцер Кухлей прапануе ўвазе наведнікаў сайту проста азнаёміцца з лічбамі па выніках праведзеных “выбараў” і зрабіць свае высновы.

 

Паводле афіцыйных звестак яўка выбарцаў на Цэнтральным выбарчым участку склала 68,41%. Датэрмінова прагаласавала 34,49% ад агульнай колькасці прыняўшых удзел у галасаванні. Афіцыйныя вынікі галасавання паводле пратаколаў камісіяў выглядаюць наступным чынам за кандыдата ад БХД Кухлея Д.А.- 40,84%, за ягонага суперніка, праўладнага кандыдата Шкляра В.І. – 48,92%. Прычым, лічбы ў асноўны дзень галасавання і датэрміновага галасавання значна адрозніваюцца.

 

Асноўны дзень галасавання:

  1. Кухлей Д.А. – 51,11%
  2. Шкляр В.І. –34,51%.

Датэрміновае галасаванне:

  1. Шкляр В.І.- 76,57%.
  2. Кухлей Д.А.– 21,76%

Па ўчасткам для галасавання гэтыя лічбы выглядаюць наступным чынам. Будаўнічы ўчастак для галасавання № 6:

Асноўны дзень галасавання:

  1. Кухлей Д.А. – 51,31%
  2. Шкляр В.І. –37,08%

Датэрміновае галасаванне:

  1. Шкляр В.І.- 73,84%
  2. Кухлей Д.А.– 21,51%

На Цэткінскім участку для галасавання №5:

Асноўны дзень галасавання:

  1. Кухлей Д.А. – 50,81%%
  2. Шкляр В.І. –30,81%

Датэрміновае галасаванне:

  1. Шкляр В.І.- 83,58%
  2. Кухлей Д.А.– 22,39%

Сума лічбаў датэрміновага галасавання на Цэткінскім участку не супадае, аднак адпавядае пратаколу камісіі.

Каманда Кухлея Д.А. падала скаргу ў пракуратуру Мастоўскага раёна і заяву ў Мастоўскую раённую камісію аб прызнанні выбараў несапраўднымі ў сувязі з шматлікімі парушэннямі, якія мелі месца падчас правядзення выбараў і падліку галасоў. Дэмакратычныя актывісты мяркуюць, што вынікі датэрміновага галасавання былі сфальшаваныя.

Навіны па тэме