Больш за 50% дэпутатаў мясцовых саветаў абраныя паўторна

30.04.2010, 12:31  |  Навіны, Палітыка

Больш за палову дэпутатаў мясцовых саветаў абраныя паўторна, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, усяго было абрана 21.288 дэпутатаў, з іх 11.186 з’яўляюцца дэпутатамі мінулага склікання, 9.695 — жанчыны, 1.097 — грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў, 301 — прадстаўнікі палітычных партый.

 

Найбольшае партыйнае прадстаўніцтва ў мясцовых саветах будзе мець Камуністычная партыя Беларусі — 262 дэпутаты.

 

2.832 дэпутаты мясцовых саветаў працуюць у сферы прамысловасці, гандлю, транспарту, 5.668 — у сельскай гаспадарцы, 3.594 — адукацыі, 1.993 — ахове здароўя і сферы сацыяльнай абароны. 804 дэпутаты з’яўляюцца ваеннымі або супрацоўнікамі праваахоўных органаў, 2.732 — дзяржаўнымі служачымі, 399 — беспрацоўнымі.

 

Лазавік падкрэсліў, што гэтыя звесткі, у тым ліку адносна партыйнага прадстаўніцтва, не канчатковыя і будуць карэктавацца.

Сакратар Цэнтрвыбаркама зазначыў, што рэзкіх ваганняў у сацыяльным і палітычным складзе мясцовых саветаў не адбылося. «Насельніцтва аказвала давер тым людзям, якіх яны добра ведаюць», — сказаў ён.

 

Лазавік паведаміў, што «найбольш вострыя баталіі» былі «на ўзроўні сельскіх саветаў». «Нават у акругах, дзе балатаваўся адзін кандыдат і выбары адбыліся, выбаршчыкі маглі галасаваць супраць яго абрання. Такіх акругаў больш як дзесяць», — сказаў ён.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме