На Яўгена Якавенку хацелі скласці пратакол

05.05.2010, 23:27  |  Навіны, БХД

Экс-кандыдата ад БХД у Гомельскі аблсавет Яўгену Якавенку спрабуюць абвінаваціць у парушэнні выбарчага заканадаўства.

 

5 мая былому кандыдату ад БХД у Гомельскі аблсавет Яўгену Якавенку патэлефанаваў участковы інспектар і папрасіў зайсці да яго, каб “высветліць нейкае пытанне”. Калі ж Якавенка прыйшоў, у міліцыі заявілі, што зараз складуць на яго пратакол за нібыта перашкод падліку галасоў сябрам выбарчай камісіі на адным з участкаў сваёй акругі ў аблсавет (Юбілейная № 3).

 

Інцыдэнт адбыўся ў дзень выбараў, 25 красавіка. Яўген спрабаваў выкарыстаць сваё права кандыдата прысутнічаць пры падліку галасоў, аднак па загаду старшыні камісіі быў выведзены з участку дзяжурным міліцыянтам. У адказ Якавенка сам выклікаў міліцыю і абвінаваціў старшыню камісіі ў парушэнні выбарчага кодэксу. Між тым, як стала вядома сёння, сябры выбарчай камісіі напісалі скаргі на Якавенку, і цяпер яму пагражае адміністратыўная справа.

 

Аднак Яўген не дазволіў міліцыянтам скласці пратакол.

 

Я сказал: калі вам трэба – выклікайце мяне позвай. А то ледзь не падманам заманілі мяне ў міліцыю і яшчэ хочуць складаць на мяне пратакол, калі парушалі выбарчы кодэкс прадстаўнікі выбарчай камісіі, а не я”, - адзначыў актывіст БХД.

Навіны па тэме