"Малады фронт" дамагаецца рэгістрацыі праз суд

06.05.2010, 11:53  |  Навіны, Палітыка

Малады фронт" падаў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання ў Беларусі.

 

У скарзе звяртаецца ўвага на дыскрымінацыйнасць рашэньня, прадузятасць, існаванне "прэзумпцыі вінаватасці" ў дачыненні да актывістаў, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

 

"Малады Фронт" просіць прызнаць рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання “Малады Фронт” незаконным і беспадстаўным, якое парушае правы грамадзянаў. А таксама абавязаць Міністэрства юстыцыі паўторна разгледзець матэрыялы аб рэгістрацыі “Маладога фронту”.

 

Нагадаем, 1 красавіка 2010 года маладафронтаўцы атрымалі ад Міністэрства юстыцыі шостую адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

 

Маладафронтаўцы плануюць правесці 29 мая 2010 года наступны рэгістрацыйны з’езд.

 

Навіны па тэме