Пастару Уладзіміру Качагуру прысудзілі штраф

14.05.2010, 18:30  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

14 траўня ў Наваградку скончылася судовае паседжанне над пастарам царквы “Новае Пакаленне” Уладзімірам Качагурам. За “правядзенне набажэнстваў без дазволу на тое мясцовага выканаўчага органа” Качагуру прысудзілі штраф у памеры 20 базавых велічыняў (700 тыс. рублёў).

 

Нагадаем, дзве скаргі на Качагура ў міліцыю напісала былая суседка пастара Шляхцюк Зінаіда Мікалаеўна, дырэктар мясцовага каледжа. Прычым першая скарга пайшла ў той перыяд, калі Качагур з жонкай і двума непаўнагадовымі дзецьмі і Шляхцюк яшчэ жылі ў адным доме, а другая, паводле якой і заведзена справа, - у красавіку, калі сям’я Качагура ўжо пераехала на іншае месца. Жанчына напісала, што нібыта з кватэры пастара пасля 24.00 чуваць гучную рэлігійную музыку, спевы, што там па начох нібыта праводзяцца служэнні, “і ў кватэру ходзяць людзі” .

 

На судзе жанчына заявіла, што “калі б Качагур быў звычайным чалавекам, то яму можна было б дараваць. Але за ім ідуць людзі. А паколькі ў нас свая ідэалогія і свой Бог, а ў яго – свая ідэалогія і свой Бог, то дараваць нельга”.

 

Як распавёў Уладзімір Качагур, суддзя Раманоўскі (дарэчы ён жа судзіў актывіста БХД Юрася Казака за пашкоджанне помніка Леніну) адмовіўся выклікаць сведак з боку Качагура, а калі пастар пасля гэтага зрабіў адвод суддзі – адмовіў і ў гэтым.

 

Паводле пастара, “сведкі” з боку абвінавачання былі замоўленыя, іхныя паказанні разыходзіліся з пратаколамі, якія “ім загадалі падпісаць”. Аднаго з “сведкаў” Качагуру нават удалося разгаварыць на тое, каб ён сказаў, што прыйсці да Качагура з нібыта скаргай, а затым паведаміць пра гэта ў судзе яму загадаў “чалавек у цывільным”. Калі ж “сведка” пачаў апісваць знешні выгляд таго чалавека, суддзя яго прыпыніў.

 

На думку пастара, гэты суд з’яўляецца відавочным заказам КДБ з мэтай адпомсціць яму і ягонай сям’і за актыўную грамадскую пазіцыю і дзейнасць у БХД.

Навіны па тэме

Фото юзера Кастусь  Жукоўскі
Трымайцеся Браты!
Дзякуй Вам, за тое што Вы, есць і слухаеце Бога !!
Фото юзера Z
Z 16.05.2010
Владимир я с вами! Господь терпел и нам велел - может как раз этим и спасёмся!

P.S.: взять бы этого члена КГБ да подвесить за это же - на секунд так 700 чтобы знал как алкоголиков(возможно я ошибаюсь) на христиан натаскивать. в грех вводить на смерть вечную - АД!

P.S.2: ПРИЗЫВАЮ всех сознательных ГРАЖДАН БАЙКОТИРОВАТЬ ПОКУПКУ ТОВАРОВ И УСЛУГ РЕКЛАМИРУЕМЫХ ПО БТ и в CБ!