Народная дэпутатка ад БХД “запаліла” святло ў Віцебску

19.05.2010, 13:35  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Навіны, БХД

У рамках кампаніі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Народны дэпутат" экс-кандыдат у дэпутаты ад БХД з Віцебску Настасся Сотнікава дамаглася ад уладаў асвятлення двароў у адным з раёнаў гораду.

 

Падчас сваёй агітацыйнай кампаніі Настасся Сотнікава разам з ініцыятыўнай групай збірала подпісы за асвятленне двароў па праспекту Чарняхоўскага ў Віцебску. Было сабрана 100 подпісаў жыхароў, якія скардзіліся на тое, што ў дварах не хапае ліхтароў, а тыя, што ёсць, не заўсёды працуюць.

 

Цяпер актывістка БХД атрымала адказ з прадпрыемтва “Горсвятло”, дзе паведамляецца, што асвятленне ў пазначаных дварах цалкам адноўлена.

 

Раду народных дэпутатаў БХД стварыла пасля правядзення “выбараў” у мясцовыя саветы дэпутатаў. У яе ўвайшлі тыя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў, якія перамаглі дэ-факта, але не прайшлі сіта афіцыйнага падліку. Рада народных дэпутатаў – гэта альтэрнатыўная структура, якая працуе сапраўды ў інтарэсах насельніцтва, а не ўлады.

Навіны па тэме