Народная дэпутатка ад БХД дамаглася абсталявання дзіцячых пляцовак у Мастах

21.05.2010, 15:18  |  Рада Народных Дэпутатаў, Навіны, БХД

У рамках кампаніі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Народны дэпутат" экс-кандыдат у дэпутаты ад БХД з Мастоў Наталля Касцюкова дамаглася ад камунальшчыкаў абсталявання ў дварах шматпавярховых дамоў дзіцячых пляцовак.

 

Як паведаміў прэсавай службе БХД актывіст Партыі Зміцер Кухлей, падчас сваёй агітацыйнай кампаніі Наталля Касцюкова разам з ініцыятыўнай групай збірала подпісы за абсталяванне на прыдамавой тэрыторыі дамоў па вуліцы Леніна спартовых і гульнявых пляцовак для дзяцей. Было сабрана каля 150 подпісаў жыхароў з патрабаваннем прывесці прыдамавыя тэрыторыі шэрагу дамоў па вуліцы Леніна ў адпавенасць з нарматывамі і пабудаваць добраўпарадкаваныя пляцоўкі для дзяцей.

 

Цяпер актывістка БХД атрымала адказ з Мастоўскага РУП ЖКГ, дзе паведамляецца, што ў траўні месяцы запланаваны работы па абсталяванню дзіцячай гульнявой пляцоўкі на прыдамавых тэрыторыях мікрараёна.

Навіны па тэме

Фото юзера z
z 23.05.2010
Бог в помощь, Наталья! Ты можеш большее!
Фото юзера шмара
шмара 28.05.2010
Ничего она не может :( Кухмалей там за таких как политический труп Наташка бумажонки пописывает, а потом делают пиар на пустом месте.
Ребята, займитесь делом.
Мостодрев на коленях.