Братоў Каваленкаў зноў будуць судзіць

24.05.2010, 11:24  |  Навіны, Палітыка

Справу віцебскага сябры КХП‑БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя ў 14.30 пачне разбіраць Першамайскі раённы суд Віцебска.

 

Іх затрымалі напярэдадні святкаванняў Дня Перамогі 9 траўня. На двое сутак іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а пасля святаў выпусцілі.

 

З абвінавачаннем у хуліганстве браты ня згодныя. Паводле Сяргея Каваленкі, іх затрымалі ў харчовай краме, калі яны выйшлі з дому набыць прадукты.

 

На думку актывіста, які неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі з бел‑чырвона‑белымі сцягамі, чагосьці падобнага ўлады маглі чакаць і на Дзень Перамогі 9‑га траўня. Віталя Каваленку таксама ўжо каралі за ўдзел у вулічных акцыях.

 

Таму, мяркуе Сяргей Каваленка, з мэтаў перасьцярогі іх з братам затрымалі напярэдадні буйных гарадзкіх імпрэзаў і змясцілі пад варту на некалькі дзён, знарок прыдумаўшы абвінавачанне ў хуліганстве.

Навіны па тэме