Каваленку аштрафавалі на 140 тысяч рублёў

25.05.2010, 12:01  |  Навіны, Палітыка

Прысуд вынес суддзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Уладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве.

 

Віцебскі актывіст Сяргей Каваленка быў затрыманы 6-га траўня нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.

 

С.Каваленка пэўны, што яго спрабавалі «ізаляваць» пад арыштам на час святкавання Дня Перамогі, але зрабіць гэтага тым разам не ўдалося.

 

Сяргей Каваленка лічыць абвінавачанне ў хуліганстве паклёпніцкім. Ён перакананы, што яго затрымалі знарок, каб былі падставы для арышту на час святкаваньняў Дня Перамогі. Бо, на ягоную думку, міліцыянты хацелі “перастрахавацца” ад ягоных чарговых акцый з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Навіны па тэме