Дзень памяці Максіма Багдановіча

25.05.2010, 13:51  |  Навіны, Грамадства

25 траўня – Дзень памяці Максіма Багдановіча. Менскі літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць шэраг мерапрыемстваў з гэтай нагоды.

 

12.00 - ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (Менск, вул. М.Багдановіча, каля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь)

 

13.30 – памінальная  служба ў Саборы святых Пятра і  Паўла (Менск, вул. Няміга, 4)

 

15.00 – падвядзенне вынікаў конкурса  прэзентацый "Login: Максім" (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Менск, вул. М.Багдановіча, 7а).

 

16.30 – літаратурна-музычная вечарына "У краіне светлай…" (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Менск, вул. М.Багдановіча, 7а).

 

Для ўсіх прыхільнікаў таленту  вялікага паэта прапануецца  вольнае наведванне экспазіцыі Літаратурнага  музея М.Багдановіча (Менск, вул. М.Багдановіча, 7а), філіяла музея "Фальварак Ракуцёўшчына" (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н).

 

Шчыра запрашаем Вас прыняць удзел у музейных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча!

Навіны па тэме